Беларуса звольнілі з працы за тое, што чытаў "экстрэмісцкія" рэсурсы

Сацыяльныя сеткі, ілюстрацыйнае фота

Сацыяльныя сеткі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Жыхар Мастоўскага раёну быў аштрафаваны і звольнены з працы за нелаяльнасць — ён чытаў "экстрэмісцкія" рэсурсы.

Справаздачу пра гэта далі гродзенскія прапагандысты, заўважыў праваабарончы цэнтр "Вясна".

Прапагандысты паведамілі, што мужчына некалькі гадоў чытаў чатыры "дэструктыўныя інтэрнэт-рэсурсы". Гэта яны залічылі ў "злачынствы экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару".

"На жаль, у яго апраўданне сказаць няма чаго. Казаць у 2025 годзе аб тым, што паддаўся на маніпуляцыі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, наіўна і недарэчна. Чалавек даўно выйшаў з узросту "яны ж дзеці", адукаваны, меў важкі сацыяльны статус. Ён добра разумеў, што робіць", — заявілі прапагандысты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.