Беларуса дэпартавалі з Польшчы за арганізацыю нелегальнай міграцыі
Памежная служба Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna
За арганізацыю нелегальнага пераходу мяжы з Польшчы дэпартуюць 36-гадовага беларуса і 41-гадовага ўкраінца, паведамляе аддзел памежнай службы Сілезскага ваяводства.
Нашаму суайчынніку ўезд у краіны Шэнгенскай зоны забаранілі на дзесяць гадоў, украінцу — на пяць гадоў.
Мужчын затрымалі сёлета ў верасні. У грузавым адсеку мінібусіка яны перавозілі 37 мігрантаў.
Беларус і ўкраінец прызналі сваю віну. Іх прызначылі арышт на тры месяцы. Пазней памежнікі вырашылі дэпартаваць мужчын. 9 снежня ўкраінца даставілі да ўкраінскай мяжы, а беларуса — да беларускай. Там іх перадалі прадстаўнікам дзяржаўных органаў.