Беларусь павялічыла пастаўкі лясной прадукцыі ў Латвію на 97%

Пастаўкі прынеслі Беларусі 212 мільёнаў еўра / Еўрарадыё
За восем месяцаў гэтага года Беларусь экспартавала ў Латвію лясной прадукцыі на 212 мільёнаў еўра, паведамляе Delfi.lv.
Гэта складае 23% ад агульнага аб'ёму лясной прадукцыі, якую закупіла Латвія. Імпарт з Літвы ў гэтую краіну перавысіў 165 мільёнаў еўра (18%), з Расіі — 110 мільёнаў еўра (12%).
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года кошт імпарту лясной прадукцыі з Беларусі павялічыўся на 97%.
За студзень-жнівень 2021 года ў Латвію было імпартавана лясных тавараў на суму амаль 900 мільёнаў еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.