Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў у покер больш за два мільёны долараў
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў у покер больш за два мільёны долараў. Ён перамог на турніры €100,000 Super High Roller у Барселоне.
Прызавыя для Бадзякоўскага склалі 1,979 млн еўра. Ён ужо перамагаў на гэтым турніры ў 2018-м — тады ён атрымаў амаль 2 млн долараў.
На ўзнагароджанне беларус выйшаў са сцягам Украіны.
Ураджэнец Мазыра Мікіта Бадзякоўскі з'яўляецца адным з самых паспяховых пакерыстаў з постсавецкай прасторы. На яго рахунку дзясяткі мільёнаў долараў выйгрышаў.