Беларус Ілля Шкурын упершыню выйшаў у асноўным складзе "Легіі"

Ілля Шкурын / Anna Jajkiewicz, nowiny24.pl
26 лютага беларускі футбаліст Ілля Шкурын першы раз выйшаў у асноўным складзе "Легіі".
У сераду варшаўскі клуб на сваім стадыёне прымаў чэмпіёна Польшчы — беластоцкую "Ягелонію". Чвэрцьфінальны матч Кубка Польшчы "Легія" завяршыла перамогай — 3:1. Варшавякі выйшлі ў паўфінал турніру.
Гэта другі матч Шкурына ў "Легіі". Але мінулым разам ён выйшаў на поле толькі на замену. Цяпер жа беларускі футбаліст адгуляў 66 хвілін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.