Беларусь будзе працаваць з украінскімі таварамі гэтаксама, як з заходнімі

Беларусь будзе працаваць з украінскімі таварамі гэтаксама, як з заходнімі

З украінскімі таварамі, якія з 1 студзеня 2016 года трапяць пад расійскія санкцыі, Беларусь плануе працаваць гэтак сама, як з таварамі з далёкага замежжа. Пра такую заяву старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыя Сянько паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

"Мяркуецца, што мы будзем дзейнічаць па напрацаванай схеме. Я перакананы, што сітуацыю будзем трымаць пад кантролем", — падкрэсліў ён.

Напярэдадні расійскія чыноўнікі абвясцілі, што з 1 студзеня можа быць уведзенае харчовае эмбарга на ўкраінскія тавары. Падставай для гэтага назвалі тое, што Украіна далучылася да санкцыяў супраць Расіі.

Раней Сянько заяўляў, што тавар нельга лічыць небеларускім, калі ён зроблены ў Беларусі з імпартнай сыравіны.

Фота: ctv.by