Беларусь адгукнулася на запыт FIFA і прэтэндуе на турніры U-20

Кубок U-20

Гаворка ідзе пра турніры 2027–2030 гадоў / FIFA

На падставе афіцыйнага запыту FIFA Беларуская федэрацыя футбола паведаміла арганізацыі пра намер правесці ў Беларусі наступныя міжнародныя турніры:

  • Чэмпіянат свету FIFA U-20 у 2027/2029/2031 гадах;
  • Жаночы чэмпіянат свету FIFA U-20 у 2028/2030 гадах.

Рашэнне аб выбары краіны-гаспадара гэтых турніраў будзе прынята пазней, паведамляе Беларуская федэрацыя футбола.

Гісторыя ўзаемаадносін міжнародных футбольных інстытутаў з Беларуссю

З 2021 года Беларуская федэрацыя футбола падвяргалася крытыцы і абмежаванням з боку FIFA і UEFA з-за палітычнага ўмяшання ў спорт і падтрымкі вайны.

У 2021 годзе Фонд спартыўнай салідарнасці распавёў пра тое, як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўваў футбол як інструмент прапаганды і пра ціск на гульцоў і суддзяў.

Федэрацыю футбола Беларусі абвінавачвалі ў сувязях з сілавымі структурамі, што парушае нормы незалежнасці спартыўных арганізацый.

У 2022 годзе UEFA забараніла правядзенне матчаў у Беларусі праз падтрымку ўварвання ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.