"Беларусь 5" пакажа матч "Вольфсберг" — "Шахцёр" у жывым эфіры
Гэта будзе матч 2-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы.
Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў жывым эфіры сённяшні матч "Вольфсберг" (Аўстрыя) — "Шахцёр" (Салігорск, Беларусь). Гэта будзе паядынак 2-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Матч пачнецца ў 21.30 паводле беларускага часу. Каментаваць трансляцыю будзе Дзмітрый Герчыкаў, інфармуе "Прессбол". Нагадаем, у першым матчы ў Салігорску "Шахцёр" прайграў з лікам 0:1.
Калі гарнякі выйдуць у 3-ці раўнд Лігі Еўропы, іх сапернікам там стане дортмундская "Барусія".
Сёння ж мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" згуляе з балгарскай камандай "Чорнае Мора", пачатак а 18-й гадзіне. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5". У Балгарыі тыдзень таму была зафіксаваная нічыя 1:1. У выпадку агульнага поспеху ў 3-м раўндзе кваліфікацыі мінчукоў чакае швейцарская каманда "Цюрых".
Фота: Fotolia