Беларус 4 гадзіны чакаў выратавання, учапіўшыся за гару на Алтаі
Беларус вісіць на гары на Алтаі / МНС РФ
Беларус больш за 4 гадзіны правісеў на гары Іткая на Алтаі. 36-гадовы турыст учапіўся за каменне і так чакаў ратавальнікаў, якіх выклікалі яго сябры.
Тыя спусцілі мужчыну на зямлю з дапамогай вяровак, заўважылі Reform.news. Выратавальную аперацыю ўскладнялі складаны рэльеф мясцовасці і дрэнная бачнасць — усё адбывалася ўночы.
У ратаванні беларуса ўдзельнічалі сем чалавек і дзве адзінкі тэхнікі.