Байцы "Алмаза" ўдзельнічалі ў затрыманні ў Мінску педафіла
У Мінску міліцыя пры сілавой падтрымцы спецыяльнага падраздзялення "Алмаз" затрымала 28-гадовага жыхара сталіцы, які здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах непаўналетніх. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, мужчына знаёміўся ў сацыяльных сетках з жанчынамі, якія жылі толькі з малымі дзецьмі. Праз некаторы час ён запрашаў жанчыну з дзіцёнкам да сябе ў госці. Далей ён чакаў, пакуль маці ад выпітага алкаголю засне, пасля чаго здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах дзіцяці.
У кампутары і ноўтбуку зламысніка праваахоўнікі знайшлі запісы парнаграфічнага характару з удзелам непаўнагадовых. У адносінах мінчука распачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Фота: Fotolia