БАТЭ завяршыў чэмпіянат Беларусі перамогай над “Гомелем”

Апошні, 32-і тур чэмпіянату Беларусі па футболе скончыўся 1 снежня. Гулялі каманды з верхняй шасцёркі турнірнай табліцы. Пры гэтыя прызавыя месцы, а таксама ганаровае 4-е месца былі занятыя датэрмінова, вырашаўся толькі лёс 5-6 месцаў.



БАТЭ ў сябе дома ўпэўнена адолеў нязручнага суперніка — “Гомель” — 2:0. Такім чынам, гамяльчане не здолелі падняцца ў табліцы на прыступку вышэй і засталіся на 6-м месцы.



“Тарпеда-БелАЗ” прайграла дома мінскаму “Дынама” — 0:1, а “Шахцёр” згуляў на сваім полі ўнічыю з “Нёманам”, які сёлета прарваўся ў еўракубкі.



Нагадаем таксама вынікі ўчорашніх матчаў каманд вышэйшай лігі: “Мінск” — “Дняпро” — 1:0, “Славія” — “Дынама” (Брэст) — 0:1, “Белшына” — “Нафтан” — 1:0.



Вынікі чэмпіянату:



1.    БАТЭ


2.    “Шахцёр”


3.    “Дынама” (Мінск)


4.    “Нёман”


5.    “Тарпеда-БелАЗ”


6.    “Гомель”


7.    “Белшына”


8.    “Дынама” (Брэст)


9.    “Мінск”


10.     “Нафтан”


11.    “Дняпро”


12.    “Славія”



Па выніках чэмпіянату мазырская “Славія” пакідае вышэйшую лігу, а замест яе ў наступным сезоне там будзе гуляць “Слуцк”. У сваю чаргу “Дняпро” 4 і 8 снежня згуляе сутыкавыя матчы з “Гарадзеяй”, якая заняла 2-е месца ў першай лізе. У выпадку перамогі “Дняпро” застанецца ў вышэйшым дывізіёне, у выпадку паразы — вылеціць у першую лігу.