БАТЭ сёння згуляе матч у адказ з “Відэатонам”

Футбольны клуб БАТЭ сёння згуляе з венгерскім “Відэатонам”. Гульня пройдзе на “Барысаў-Арэне” і пачнецца ў 20.30. Жывую трансляцыю матча можна будзе паглядзець сёння на тэлеканале “Беларусь 5”.

Нагадаем, што сённяшні матч — гэта гульня ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў. 28 ліпеня БАТЭ гуляў з венграмі на выездзе. Паядынак тады скончыўся нічыёй — 1:1.

Тым часам букмекеры ставяць на перамогу беларусаў. Напрыклад, паводле дадзеных сайта bandyvm2015.ru, на перамогу БАТЭ даюць каэфіцыент 1.55, на нічыю — 3.70, на перамогу “Відэатона” — 5.50.

Фота: ru.uefa.com