БАТЭ сёння можа ў чарговы раз стаць чэмпіёнам Беларусі
У нядзелю на барысаўскім гарадскім стадыёне пройдзе матч чэмпіянату нашай краіны ў вышэйшай лізе.
БАТЭ будзе прымаць свайго галоўнага саперніка ў цяперашнім сезоне — салігорскі "Шахцёр" (пачатак а 18-й гадзіне). У выпадку перамогі барысаўчане за тры туры да фінішу стануць недасягальнымі для гарнякоў. На сённяшні дзень у БАТЭ 60 ачкоў, у "Шахцёра" — 52.
Нагадаем, у часы незалежнай Беларусі каманда з Барысава была чэмпіёнам Беларусі 9 разоў — у 1999, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011 і 2012 гадах.
Меркавалася, што сённяшні матч БАТЭ і "Шахцёра" могуць перанесці на 8 лістапада, каб згуляць на новым стадыёне, які ўсё яшчэ дабудоўваюць. Да таго ж стала вядома, што 8 лістапада на "Барысаўдрэў" збіраецца прыехаць Аляксандр Лукашэнка. І, зразумела, мог заехаць на футбол. Аднак ад ідэі пераносу адмовіліся.
Фота — fcbate.by