БАТЭ прайграў шклоўскаму "Спартаку" з другой лігі — 1:2 (відэа)
Гэта быў матч 1/16 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Барысаўчане выставілі дублюючы склад.
У суботу, 18 ліпеня, у гасцявым матчы 1/16 фіналу футбольнага Кубка Беларусі БАТЭ прайграў шклоўскаму "Спартаку" (ён выступае ў другой лізе чэмпіянату Беларусі) — 1:2. Барысаўчане выставілі дубліруючы склад (асноўны рыхтуецца да матча кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з ірландскім "Дандалкам"): Сарока, Марозаў, Роўбут, Буры, Ханевіч (Мухамедаў, 85), Богуш, Байдук, Клімовіч (Пацёмкін, 46), Буяк, Ануфрыеў (Бікулаў, 46), Джыгера.
Аляксандр Ануфрыеў вывеў БАТЭ наперад на 42-й хвіліне, на 50-й Аляксей Ханевіч забіў гол у сваю браму. За дзве хвіліны да фінальнага свістка Арцём Леўшукоў паставіў пераможную для "Спартака" кропку. Матч у адказ пройдзе ў Барысаве 1 жніўня.
Вынікі астатніх матчаў 1/16 фіналу можна пабачыць тут.
Фота: fcbate.by