БАТЭ — галоўнае расчараванне сезона 2013 года
Такое меркаванне выказала значная частка чытачоў сайта газеты "Прессбол".
Чэмпіёна Беларусі назвалі расчараваннем сезона амаль 21% наведвальнікаў сайта. На другім месцы знаходзіцца салігорскі "Шахцёр" — амаль 15%, мінскае "Дынама" з 14,1% у спісе расчараванняў займае трэцяе месца.
Толькі 0,6% апытаных лічаць, што галоўнае расчараванне — "Тарпеда-БелАЗ".
У апытанні прынялі ўдзел больш за 3800 чалавек.
На здымку — галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч. Фота — ФК БАТЭ