Барэц Магамедхабіб Кадзімагамедаў прынёс Беларусі срэбраны медаль Алімпіяды
На Алімпійскіх гульнях беларускі барэц Магамедхабіб Кадзімагамедаў заваяваў срэбраны медаль у вагавай катэгорыі да 74 кілаграмаў.
У паядынку за чэмпіёнскі тытул Кадзімагамедаў прайграў расіяніну Заўрбеку Сідакову.
Дарэчы, Кадзімагамедаў — падпісант праўладнага ліста беларускіх спартоўцаў.
Цяпер у беларускіх алімпійцаў у скарбонцы чатыры медалі — 1 залаты, два срэбраныя, 1 бронзавы.