"Барбі" супраць "Опенгеймера": паглядзелі, у каго лепшыя касавыя зборы
"Барбенгеймер" — галоўны мем гэтага лета / Entertainment Weekly
Два галоўныя хіты гэтага лета, фільмы Грэты Гервіг "Барбі" і "Опенгеймер" Крыстафера Нолана, выйшлі ў адзін дзень — 21 ліпеня. У сацсетках прызначаная на адзін дзень прэм'ера спарадзіла новы мем — "Барбенгеймер". А многія цікавіліся, хто ж у выніку пераможа па касавых зборах.