У Беларусі неўзабаве падаражэюць бананы, кава і рыба
З пераліку сацыяльна значных тавараў выключаныя некаторыя мясныя прадукты, сыры, рыба, кава, гарбата, соль.
Гэта прадугледжвае пастанова №934 Савета Міністраў ад 25 кастрычніка 2013 года, паведамляе БЕЛТА. Гэта дакумент набывае моц з 1 лістапада 2013 года.
З пераліку сацыяльна значных тавараў, кошты на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, выключаны сем пазіцый. Гэта фаршы з ялавічыны, свініны, мяса курэй і куранятаў-бройлераў; пяльмені з ялавічыны, свініны, мяса курэй і куранятаў-бройлераў замарожаныя; крывяныя і ліверныя кілбасы, мясныя хлебы, зэльцы, паштэты з ялавічыны, свініны, мяса курэй і куранятаў-бройлераў, субпрадуктаў ялавічных, свіных, курыных; сыры з каровінага малака ферментныя цвёрдыя, паўцвёрдыя і мяккія; рыба салёная (сямейства селядцовых); кава, гарбата; соль павараная харчовая.
Адбыліся змены і ў пераліку сацыяльна значных тавараў, кошты на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. З яго выключаныя бананы, лімоны, апельсіны, а таксама панчошна-шкарпэткавыя вырабы, мыла гаспадарчае і сінтэтычныя мыйныя сродкі побытавага прызначэння.
Змены таксама закранулі і тавары для дзяцей, кошты на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. Зараз у гэты пералік увайшлі бялізна для нованароджаных і дзяцей ясельнага ўзросту; бялізнавыя трыкатажныя вырабы для нованароджаных і дзяцей ясельнага ўзросту (па 60-ы памер уключна); панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей; абутак для дзяцей ясельнага ўзросту і маладзіцячая; мыла, зубная паста; сшыткі школьныя; соскі малочныя, пустышкі, бутэлечкі для кармлення дзяцей; санітарна-гігіенічныя вырабы: пялёнкі, падгузнікі, памперсы, сурвэткі вільготныя. Выключаны з пераліку дзіцячыя ложкі, калыскі, коўдры.
Фота — media.salon.com