Баі ля Бахмута і спроба расіян наступаць у Запарожжы — 334-я раніца вайны

Украінскія вайскоўцы вядуць бой / facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія вайскоўцы вядуць бой / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расійскія крыніцы пішуць пра наступальныя аперацыі ў Данецкай вобласці, у раёнах Бахмута і Данецка-Аўдзееўкі. "Рыбарь" сцвярджае, што ўжо ідзе штурм Бахмута: "цяжкія вулічныя баі ідуць ва ўсходняй і паўднёвай частках горада. Артылерыя Прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер" наносіць ўдары па цэлях у цэнтральных раёнах".

Ігар Стралкоў-Гіркін са спасылкай на дадзеныя з фронту сцвярджае, што жорсткія баі ідуць на поўдзень ад горада — "паміж н.п. Кляшчэеўка і Іванаўскае з паступовым прасоўваннем "Вагнера" па кірунку да гэтага пасёлку". Узяцце гэтага пасёлка, са слоў Гіркіна, "будзе азначаць аператыўнае акружэнне гарнізона Бахмута".

Аб наступальных аперацыях расіян у раёнах Бахмута і Данецка-Аўдзееўкі гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Аналітыкі ISW таксама пішуць (са спасылкай на расійскія крыніцы) аб наступальных аперацыях расіян "у двух кірунках у Запарожскай вобласці". Асноўныя намаганні былі сканцэнтраваны на Гуляйполе і Арэхаве. Але ў справаздачы прыводзяцца і словы кіраўніка прэс-цэнтра украінскіх сіл абароны Таўрычнага кірунку Яўгена Ерына. Ён напярэдадні казаў, што расійскія сілы не праводзяць буйнамаштабных аперацыі на Запарожскім кірунку.

Пра "няўдалыя наступальныя дзеянні" на Ліманскім, Аўдзееўскім і Запарожскім напрамках гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Што тычыцца Бахмуцкага кірунка, то тут, па словах украінскіх вайскоўцаў, расіяне працягваюць наступальныя дзеянні. "На Бахмуцкім кірунку ад агню пацярпелі раёны 21 населенага пункта. Сярод іх Верхнекаменскае, Краснапалёўка, Залізнае, Белагораўка, Чырвоная гара, Бахмут, Курдзюмаўка і Маёрск Данецкай вобласці", — гаворыцца ў зводцы Генштаба УСУ. На іншых кірунках фронту праціўнік абараняецца, кажуць украінскія вайскоўцы.

Бои у Бахмута и попытка россиян наступать в Запорожье — 334-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

Украіна можа перамагчы ў вайне ўжо сёлета, аднак для гэтага ўкраінцам трэба захоўваць адзінства і трываласць. Так лічыць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Хуткасць (завяршэння вайны) залежыць ад некалькіх рэчаў: трываласці ўнутры Украіны і трываласці звонку — дапамогі партнёраў", — сказаў Зяленскі на сустрэчы са студэнтамі Кіеўскага ўніверсітэта. Ён таксама адзначыў, што перамога азначае завяршэнне вайны па" формуле міру", якую прапануе Украіна.
Раней кіраўнік аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Марк Мілі выказваў меркаванне, што выбіць расійскія войскі з усёй тэрыторыі Украіны сілай у 2023 годзе будзе "вельмі цяжка".

Аб важнасці дапамогі партнёраў і, у прыватнасці, аб неабходнасці ўжо што-то вырашыць з пастаукамі танкаў Зяленскі казаў і ў інтэрвію нямецкаму тэлеканалу ARD. Пастаўкі дзясяткаў заходніх танкаў супраць тысячы танкаў, якія ёсць у расійскай арміі, не вырашаць праблемы, мяркуе ён. Хоць і такія пастаўкі робяць важную рэч — "матывуюць нашых воінаў змагацца за іх жа каштоўнасці, таму што паказваюць, што ўвесь свет з табой". Ён таксама раскрытыкаваў Германію за гатоўнасць пастаўляць ўзбраенне толькі разам з іншымі партнёрамі, у тым ліку ЗША.

"Вы, вядома, можаце яшчэ пол года казаць, мерацца ўплывам, але ў нас кожны дзень гінуць людзі. А можна без "калі", а проста: ты можаш даць Leopard — то дай", — сказаў Зяленскі.

Тым часам Францыя разглядае магчымасць адпраўкі ва Украіну цяжкіх танкаў Leclerc, пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на сумеснай прэс-канферэнцыі з канцлерам Германіі Олафам Шольцам у Елісейскім палацы. 

Шольц на пытанне аб танках у чарговы раз сказаў, што Германія будзе працаваць па гэтым пытанні "толькі ў цеснай каардынацыі з партнёрамі". А Макрон сказаў, што папрасіў міністэрства абароны прапрацаваць пытанне перадачы Украіне танкаў Leclerc. Але дадаў, што рашэнне будзе прымацца сумесна з саюзнікамі, у тым ліку з Германіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.