Аўтааварыя пад Магілёвам: адзін чалавек загінуў, яшчэ 8 траўмаваныя (фота)
Сярод пацярпелых ёсць маленькія дзеці.
Буйная аўтааварыя адбылася ўвечары 21 чэрвеня ў Магілёўскім раёне каля пасёлка Мірны. На аўтадарозе Магілёў — Гомель у лоб сутыкнуліся “Пежо-406” і “Фольксваген-Шаран”. У “Пежо” было шэсць чалавек, з іх двое дзяцей — 1 год і 5 гадоў. У выніку сутыкнення чацвёра дарослых апынуліся заблакаванымі, адзін з іх загінуў на месцы. Астатніх пацярпелых разам з двума маленькімі дзецьмі даставілі ў лякарні Магілёва з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
У “Фольксвагене” ехала 4 чалавекі, у тым ліку 10-гадовае дзіця. Яны змаглі выбрацца з салона самастойна, двое дарослых і дзіця трапілі ў лякарню.
Абставіны здарэння цяпер высвятляюць супрацоўнікі ДАІ, перадае прэс-служба МНС.