Аўтааварыя часова паралізавала рух у цэнтры Мінска (фота)

Аўтааварыя часова паралізавала рух у цэнтры Мінска (фота)

Аўтааварыя часова паралізавала рух у цэнтры Мінска. Пасля 21-й гадзіны ў нядзелю на скрыжаванні вуліц Якуба Коласа і Сурганава, каля крамы "Спортмайстар", сутыкнуліся легкавік "Seat Alhambra" і мікрааўтобус "Volkswagen Multivan". Машыны былі разбітыя.

Учора sputnik.by паведаміў, што адзін чалавек загінуў, двое атрымалі сур'ёзныя раненні. Аднак прэс-служба МНС не пацвярджае, што была ахвяра. Адзначаецца, што кіроўцы (24-гадовы беспрацоўны і 23-гадовы намеснік дырэктара прадпрыемства) самастойна выйшлі з аўтамабіляў. Паколькі ў іх былі траўмы, мужчын шпіталізавалі. З легкавіка ратавальнікі дасталі 26-гадовага мужчыну, які, як меркавалася, арымаў некалькі пераломаў. Яго таксама шпіталізавалі.

У выніку аўтааварыі быў часова спынены рух трамваяў і абцяжараны рух аўтатранспарту.

Фота: МНС