Атрад спецназу "Беркут" ператвораны ў асобную вайсковую часць
Атрад спецназу "Беркут" атрымлівае баявы сцяг / прэс-служба МУС
Атрад спецназу "Беркут" ператвораны ў асобную вайсковую часць, паведамляе прэс-служба МУС.
26 сакавіка ў музеі Вялікай Айчыннай вайны прайшоў урачысты рытуал уручэння баявога сцяга вайсковай часці 5528 унутраных войскаў МУС. У мерапрыемстве ўдзельнічаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
"Беркут" быў створаны ў снежні 2022 года на базе вайсковай часці 3214. Тыдзень таму Лукашэнка сваім указам надаў яму прыстаўку "асобны" і пераўтварый у вайсковую часць.
Атрады спецназу — "дзецішча" намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. У Беларусі іх ужо як мінімум дзесяць.