Асноўны склад БАТЭ паквітаўся са шклоўскім "Спартаком" (відэа)
За пройгрыш дублёраў.
1 жніўня ў Барысаве футбалісты мясцовага клуба БАТЭ ўзялі рэванш у шклоўскага "Спартака" за папярэдні сенсацыйны пройгрыш. Нагадаем, што ў хатнім матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі шклоўская каманда абыграла барысаўчан з лікам 2:1. На тую гульню БАТЭ выстаўляў дублёраў.
У матчы ў адказ 1 жніўня гуляў асноўны склад каманды. У выніку БАТЭ разграміў шклоўцаў з лікам 7:0, перадае БелаПАН.
Таксама ў суботу прайшлі іншыя футбольныя матчы: "Нафтан" (Наваполацк) — "Днепр" (Магілёў (Д2) — 3:2, "Віцебск" — "Хваля" (Пінск) (Д3) — 2:0, "Слуцк" - "Крумкачы" (Мінск) (Д2) — 4:0, "Бяроза-2010" (Д2) — "Дынама" (Брэст) — 3:2, "Нёман" (Гродна) — "Рэчыца-2014" (Д2) — 6:0, "Белшына" (Бабруйск) — "Гомельжелдортранс" (Д2) — 2:2, "Граніт" (Мікашэвічы) — "Ашмяны" (Д3) — 5:1, "Мінск" — "Гарадзея" (Д2) — 2:0, "Іслач" (Д2) — "Хімік" (Светлагорск) (Д2) — 3:2, "Смаргонь" (Д2) — "Ліда" (Д2) — 3:3.
2 жніўня адбудуцца наступныя матчы: "Славія" (Мазыр) — "Баранавічы" (Д2), "Гомель" — "Кобрын" (Д2), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Орша" (Д2), "Шахцёр" (Салігорск) — "Слонім (Д2) і" Смалявічы-СТІ" (Д2) — "Дынама" (Мінск).
Фота: fcbate.by