Арына Сабаленка зноў стала першай ракеткай свету
Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка зноў стала першай ракеткай свету. Беларуска апярэджвае ў рэйтынгу WTA польку Ігу Свёнтак толькі на 41 ачко.
Упершыню Сабаленка стала першай ракеткай ў верасні 2023-га. Аднак пратрымалася на першым радку рэйтынгу толькі да пачатку лістапада таго года.
Ці захавае беларуская тэнісістка за сабой званне першай ракеткі свету, стане вядома на выніковым турніры WTA, які стартуе ў Саудаўскай Аравіі 2 лістапада.