Арына Сабаленка выйшла ў 1/32 фіналу US Open
Арына Сабаленка / usopen.org
У першым раўндзе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларуска Арына Сабаленка, якая з'яўляецца другой ракеткай свету, перамагла бельгійку ўкраінскага паходжання Марыну Занеўскую — 6:3, 6:2.
Матч доўжыўся 1 гадзіну 18 хвілін.
У 1/32 фіналу наша суайчынніца будзе сапернічаць з брытанкай Джодзі Берэйдж (96-ы нумар у рэйтынгу WTA).