Арына Сабаленка перамагла Вікторыю Азаранку на турніры ў Брысбене
Арина Соболенко / Eurosport
У паўфінале тэніснага турніру ў сталіцы аўстралійскага штата Квінсленд сустрэліся дзве беларускі і экс-першыя ракеткі свету. Сустрэча скончылася перамогай Арыны Сабаленкі над Вікторыяй Азаранка: 6:2, 6:4.
У фінале Сабаленка заўтра згуляе з Аленай Рыбакінай з Казахстана.
Прызавы фонд турніру ў Брысбене (катэгорыя WTA-500) складае 1,74 млн долараў.