Арына Сабаленка перамагла Вікторыю Азаранка на турніры ў Манрэалі
Беларускі чвэрцьфінал на тэнісным турніры ў Манрэалі завяршыўся перамогай Арыны Сабаленка (№3 у рэйтынгу WTA).
У матчы з Вікторыяй Азаранка (15) Сабаленка ўпэўнена авйграла першы сэт — 6:2. У другім Азаранка павяла ў ліку, але ўтрымаць перавагу не здолела. Лік быў 6:4 на карысць Сабаленка.
Дарэчы, на міжнародных турнірах Сабаленка і Азаранка спаборнічалі паміж сабой чатыры разы. Пакуль што лік 3:1 на карысць Сабаленка.
У паўфінале турніру ў Манрэалі Сабаленка згуляе з пераможцай пары Караліна Плішкава — Сара Сарыбес-Торма.