Арнольд Шварцэнэгер: "Мае думкі з украінскім народам"

Арнольд Шварцэнэгер: "Мае думкі з украінскім народам"

У падтрымку Украіны выказаўся амерыканскі актор і палітык Арнольд Шварцэнэгер

"Мае думкі з украінскім народам. Мяне папрасілі даць некалькі інтэрв'ю, але я лічу, што ў навінах варта працягваць факусавацца на тым, што адбываецца на месцах — на трагедыі, якая разбіла нашы сэрцы, і на мужнасці ўкраінскага народа, якое натхняе нас", — напісаў актор у Фэйсбуку.

Ён адзначыў, што мае сваіх прыхільнікаў і ва Украіне, і ў Расіі. І нколькі яму вядома, ніхто з іх не хоча гэтай вайны.

Шварцэнэгер заявіў, што ведае, як гэта — сталець пасля вайны ў акупаванай краіне. 

Актор падкрэсліў, што ён на баку народа Украіны: "Падзяляю ваша гора і надзею на мір. Вы натхняеце мяне сваёй адвагай і чалавечнасцю перад абліччам гэтага кашмару".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.