Арцём Канцавы пакінуў БАТЭ

Як паведамляе сайт БАТЭ, па ўзаемнай дамоўленасці вырашана было не працягваць кантракт.



У 2010-м БАТЭ ўзяў Канцавога ў гадавую арэнду, пасля чаго цалкам выкупіў трансферныя правы на форварда.


Агулам за гады гульні за БАТЭ Канцавы правёў 194 матчы. У іх футбаліст адрозніўся 58 разоў (чэмпіянат Беларусі — 137/35, Кубак — 19/18, Суперкубак — 3/0, Ліга чэмпіёнаў — 22/1, Ліга Еўропы — 7/1, Кубак Інтэртота — 6/3).



Фота — fcbate.by