Аранжавы ўзровень — у суботу ў Беларусі прагназуюць моцны парывісты вецер

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 28 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты, уначы месцамі, а зранку і ўдзень у многіх раёнах — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. У Мінску ўдзень парывы ветру дасягнуць 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да+16...+22, на захадзе чакаецца да 24 градусаў цяпла.

У нядзелю таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы і моцны парывісты вецер. Удзень прагназуецца 19-26 градусаў са знакам "плюс".

Панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Парывісты вецер захаваецца. Тэрмометры ўдзень пакажуць ад +18 да +24 градусаў.

Аранжавы ўзровень — у суботу ў Беларусі прагназуюць моцны парывісты вецер
Прагноз надвор'я на 28 чэрвеня / Белгідрамет
Аранжавы ўзровень — у суботу ў Беларусі прагназуюць моцны парывісты вецер
Прагноз надвор'я на 28 чэрвеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.