Аранжавы ўзровень небяспекі праз вецер: прагноз надвор'я на 30 чэрвеня

Дзьмухавец

Дзьмухавец / gp.by

30 чэрвеня ў Беларусі будзе ветрана. Нават яшчэ больш ветрана, чым напярэдадні. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах заходні і паўночна-заходні вецер узмоцніцца, парывы ​​будуць дасягаць 15-20 м/с.

У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Уночы на ​​панядзелак абыдзецца без ападкаў. Раніцай і ўдзень чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, а па паўночна-ўсходняй палове краіны на большай частцы тэрыторыі, — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература паветра ўночы складзе ад 8 да 14 градусаў цяпла Удзень будзе +17...+23 градусы. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.