Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі ў Беларусі на суботу

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота

У суботу, 24 траўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у многіх раёнах прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы. Вецер уначы будзе паўночны, удзень — пераменных напрамкаў парывісты, у многіх раёнах — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад +7 па захадзе да +15 градусаў па ўсходзе краіны. Удзень паветра прагрэецца ад +10 градусаў цяпла па паўночным захадзе да 28 градусаў вышэй за нуль па ўсходзе Беларусі.

Падобнае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў наступныя дні. У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі па краіне — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Прагназуецца парывісты вечер. Тэмпература паветра ўдзень будзе 12-18 градусаў цяпла, па ўсходзе краіны тэрмометры пакажуць +19...+26 градусаў.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі ў Беларусі на суботу
Прагноз надвор'я на 24 траўня / Белгідрамет
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі ў Беларусі на суботу
Прагноз надвор'я на 24 траўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.