Апублікаваныя старонкі з дзённіка 8-гадовага хлопчыка з блакаднага Марыупаля
Апублікаваны дзённік 8-гадовага хлопчыка з блакаднага Марыупаля. Ён перажыў там сапраўднае пекла, фіксаваў пабачанае, пісаў пра сябе і сваіх родных: "Яшчэ ў мяне памёр дзядуля. У мяне рана на спіне, садраная скура. У сястры раненне галавы. У мамы выдранае мяса на руцэ і дзірка ў назе... У мяне памерлі два сабакі, бабуля Галя і любімы горад Марыупаль".
Некалькі старонак з дзённіка апублікаваў марыупальскі мастак і акцёр Яўген Сасноўскі. Ён з блізкімі змог выехаць з Марыупаля ў Запарожжа.
facebook.com/evgeny.sosnovsky