Апошні дзень ліпеня ў Беларусі будзе з дажджамі, месцамі — навальніцы
Навальніца, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уначы і зранку па паўднёвым усходзе, днём месцамі — моцныя дажджы. Па ўсходняй палове — уначы і зранку, а ўдзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў, удзень — заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Сіноптыкі чарговы раз абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца +17...+23, у паўднёва-заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да 24-26 градусаў цяпла.
Першыя дні жніўня таксама адзначацца кароткачасовымі дажджамі, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Падчас навальніц прагназуецца парывісты вецер.