"Апалчэнцаў" з Брагінскага раёна вучылі страляць і аказваць меддапамогу

Атрад "народнага апалчэння" ў Брагінскім раёне / t.me/vvmvdrb/
Удзельнікаў "народнага апалчэння" з Брагінскага раёна Гомельскай вобласці вучылі страляць з аўтамата і аказваць меддапамогу. З імі правялі заняткі спецназаўцы ўнутраных войскаў з Віцебшчыны. На палігоне адпрацоўвалася стральба і аказанне першай дапамогі параненаму і яго эвакуацыя ў бяспечную зону.
У сакавіку лоеўскае "народнае апалчэнне" вучылі "дзеянням у баі" інструктары з баявым досведам.
Атрады "народнага апалчэння" ў РБ пачалі ствараць у 2022 годзе з лаяльных рэжыму Лукашэнкі людзей (нярэдка былых міліцыянтаў, вайскоўцаў, чыноўнікаў, паляўнічых), якім у сваіх населеных пунктах трэба будзе дапамагаць міліцыі ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі", у ахове розных аб'ектаў. Некаторыя з удзельнікаў думалі, што іх рыхтуюць да вайны з NATO. Сёлета "народнае апалчэнне" падключалі да аховы выбарчых участкаў.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.