AP: ад расійскага авіяўдару ў марыупальскім драмтэатры загінулі каля 600 чалавек
Ад расійскага авіяўдару па драмтэатры ў Марыупалі ў сярэдзіне сакавіка загінулі каля 600 чалавек. Пра гэта па выніках уласнага расследавання піша Associated Press.
Дзеля падліку журналісты пагутарылі з 23 людзьмі — тымі, хто выжыў, і з ратаўнікамі, а таксама зрабілі 3D-план тэатра. Большую частку цел не знайшлі: яны ці сцёртыя ў пыл, ці былі вывезеныя расійскімі вайскоўцамі.
Лічба, якую называюць журналісты AP, амаль удвая большая, чым называлася дагэтуль.
Усе сведкі кажуць, што каля 100 чалавек было на палявой кухні недалёка ад будынка і з іх ніхто не выжыў.