Антырэкорд: Мінздароўя паведаміла пра 15 смерцяў ад COVID-19 за суткі
У Беларусі пастаўлены новы антырэкорд. Міністэрства аховы здароўя афіцыйна паведаміла, што за мінулыя суткі ад COVID-19 памерлі 15 чалавек.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, за апошнія суткі выявілі 1987 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Афіцыйны рэкорд — 1994 новыя выпадкі захворвання на COVID-19 — быў зафіксаваны напярэдадні.
Пытанне, наколькі можна давяраць афіцыйнай статыстыцы Мінздароўя, застаецца адкрытым.