Ананіч пракаментавала затрыманні журналістаў падчас акцый пратэсту (відэа)

Ананіч пракаментавала затрыманні журналістаў падчас акцый пратэсту (відэа)

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч пракаментавала затрыманні журналістаў падчас акцый пратэсту, якія адбываліся вясной па ўсёй краіне. Яна адказвала ў Палаце прадстаўнікоў на пытанне дэпутата Ганны Канапацкай пра тое, што рабіла міністэрства інфармацыі, каб забяспечыць прадстаўнікам СМІ ўмовы для выканання прафесійных абявязкаў. Ананіч сказала, што “калі журналіст становіцца ўдзельнікам канфлікту, то ён для праваахоўных органаў такі ж грамадзянін”. Паводле яе слоў, “у журналіста няма права быць актыўным удзельнікам канфліктных сітуацый”. “Ён толькі асвятляе мерапрыемствы, але не павінен станавіцца эпіцэнтрам, калі вакол журналіста разгараюцца жарсці, — кажа міністр. — Мы, на жаль, бачылі, што асобныя СМІ былі такімі каталізатарамі”.