Амерыканцы паказалі лятаючы аўтамабіль — відэа
Лятаючы аўтамабіль Alef Aeronautics / Alef Aeronautics
Амерыканская авіяцыйная кампанія Alef Aeronautics апублікавала кадры, на якіх паказаны яе лятаючы аўтамабіль. Апарат здзяйсняе вертыкальны ўзлёт і пералятае праз джып, што стаіць перад ім.
Гендырэктар Alef Aeronautics Джым Духоўны кажа, што пакупнікі ўжо аформілі тысячы перадзаказаў. Ён спадзяецца пачаць вытворчасць у гэтым годзе, піша ВВС.
Лятаючы электрамабіль будзе каштаваць каля 300 тыс. долараў, дальнасць палёту невялікая — усяго каля 100 кіламетраў. У кабіне хопіць месца на... паўтары асобы.
Лятаючы аўтамабіль Alef Aeronautics