Амаль 600 беларусаў за паўгода былі асуджаныя на грамадскія работы
Сёлета за першае паўгоддзе да грамадскіх работ у Беларусі былі асуджаныя амаль 600 чалавек. Такую лічбу ў інтэрв'ю рravo.by назваў суддзя Вярхоўнага суда Эдгар Марцірасян.
"У 2021 годзе гэтаму спагнанню было падвергнута толькі 20 чалавек. Гэта было звязана з тым, што мясцовым органам улады спатрэбіўся нейкі час, каб паўнавартасна арганізаваць сваю працу ў гэтым кірунку. У выніку за першую палову 2022 года грамадскія працы былі ўжытыя судамі ў дачыненні да амаль 600 чалавек, а факты ўхілення ад яго выканання носяць на сёння адзінкавы характар", — заявіў суддзя.
Часцей за ўсё гэтае пакаранне прызначалі за грубыя правапарушэнні: дробны крадзеж, хатні гвалт і з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.
Грамадскія работы — новы від адміністрацыйнага спагнання. У Беларусі яны ўведзеныя больш за год таму.
Яны могуць ужывацца судом толькі пры згодзе самога правапарушальніка. Аднак гэта не значыць, што суд абавязкова выкарыстае такі від спагнання.