Аляксандр Паўлаў — найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі па версіі сайта УЕФА
Такую высокую ацэнку хаўбеку БАТЭ даў сайт Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый.
Паўабаронца БАТЭ, згуляўшы ў чэмпіянаце толькі пяць поўных матчаў, запісаў у актыў дзесяць галоў і пяць дзейсных перадач. Кожны бал па сістэме "гол + пас" Паўлаў зарабляў у сярэднім за 87,2 хвіліны.
У папярэднія гады uefa.com называў найлепшымі гульцамі чэмпіянату Беларусі яшчэ дваіх футбалістаў БАТЭ — Сяргея Крыўца (2009) і Рэнана Брэсана (2010, 2011), піша "Прессбол". Найлепшымі маладымі гульцамі нацыянальнага першынства прызнаваліся ў тым ліку прадстаўнікі барысаўскага клуба — Максім Скавыш (2009) і Дзяніс Палякоў (2012).
Фота — pressball.by