Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве МУС

Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве МУС

24 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў перастаноўкі ў кіраўніцтве Міністэрства ўнутраных спраў, перадае БЕЛТА.

Афіцыйным прадстаўніком МУС у амбасадзе Беларусі ва Украіне і па сумяшчальніцтве ў Малдове стаў генерал-маёр міліцыі Мікалай Мельчанка. Дагэтуль ён займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі.

На яго месца прызначаны генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў, які дагэтуль быў намеснікам міністра ўнутраных спраў. Раней Барсукоў кіраваў буйнымі фармiраваннямi ў сістэме органаў унутраных спраў, у тым ліку Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС і ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Намеснікам міністра ўнутраных спраў прызначаны генерал-маёр міліцыі Сяргей Хаменка, які дагэтуль узначальваў Дэпартамент аховы МУС. Паведамляецца, што яго кандыдатура была падабраная на альтэрнатыўнай аснове. 

Раней Хаменка служыў ва ўнутраных войсках, дзе прайшоў усе прыступкі да першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.