Алену Леўчанка падтрымалі гульцы жаночай NBA

Алену Леўчанка падтрымалі гульцы жаночай NBA

У падтрымку арыштаванай беларускай баскетбалісткі Алены Леўчанка выказалася жаночая Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя гульцоў ЗША (the Women's National Basketball Players Association, WNBPA).

30 верасня адну з самых тытулаваных беларускіх спартовак затрымалі ў аэрапорце, калі яна адпраўлялася на планавае лячэнне за мяжу. У той жа дзень Леўчанка асудзілі на 15 сутак за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. 

У заяве, якую прыняла WNBPA, выказваецца падтрымка Алене Леўчанка, якая гуляла ў гэтай асацыяцыі за каманду "Atlanta Dream". 

"Алена стала тварам руху беларускіх атлетаў, якія падтрымалі пратэстоўцаў. Па прычыне супрацьпраўнага арышту Алены спартыўныя каманды заклікалі да нацыянальнага байкоту ўсіх спартыўных мерапрыемстваў. Мы працуем з міжнароднымі спартыўнымі рухамі і экспертамі, каб высветліць бягучы прававы статус Алены і пераканацца, што глабальныя спартыўныя супольнасці будуць выкарыстаныя для аказання ціску з мэтай неадкладнага вызвалення спартоўкі і гарантыі яе бяспекі", — кажуць у WNBPA.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.