Алег Кубараў стаў галоўным трэнерам салігорскага "Шахцёра"

Алег Кубараў стаў галоўным трэнерам салігорскага "Шахцёра". Пра гэта паведамляе прэс-служба футбольнага клуба. Кубараву 50 гадоў, ён — ураджэнец Жодзіна. Быў футбалістам, а з 2001 года пачаў трэнерскую кар'еру. Працаваў з "Дарыдай", "Мінскам", "Тарпеда-БелАЗам" і "Гомелем", у замежжы трэніраваў каманды з Малдовы і Латвіі. Сёлета пад яго кіраўніцтвам юрмальскі "Спартак" стаў чэмпіёнам Латвіі.
"Шахцёр" заняў у футбольным чэмпіянаце Беларусі 2-е месца. Адзначаецца, што Сяргей Нікіфарэнка, які трэніраваў каманду ў сёлетнім сезоне, застанецца працаваць у клубе.