Актывістаў затрымалі за раздачу беларускіх стужак (фота, відэа)
У Мінску каля Камароўскага рынку затрымалі Паўла Белавуса, Франка Вячорку, і валанцёрку, імя якой пакуль не высветленае.
Затрыманы таксама журналіст Уладзь Грыдзін, які фатаграфаў раздачу.
Іх павезлі ў пастарунак на Якуба Коласа, 3, — паведаміў Павал Белавус па тэлефоне Радыё Свабода.
Маладзёны хвілінаў 20 перад затрыманнем раздавалі стужкі сустрэчным мінакам. Гэта была акцыя ў межах кампаніі “Пазнач сябе беларусам”, якую ладзіць “Арт-Сядзіба”. Раздача стужак адбываецца ў розных кропках Мінска. Акцыя прымеркаваная да фестывалю нацыянальнай культуры “Дзень вышыванкі”, які адбудзецца 13 снежня ў Палацы Мастацтва.
Фота: Франак Вячорка