Актывістам дэмсілаў прыходзяць фэйкавыя лісты — нібыта ад Еўрарадыё
Ліст, які атрымаў блогер Андрэй Павук / Андрэй Павук
Актывісты дэмсілаў пачалі атрымліваць фэйкавыя лісты — быццам бы ад Еўрарадыё. Адзін такі прыйшоў блогеру Андрэю Павуку.
Актывіст адразу пераслаў гэты ліст у рэдакцыю Еўрарадыё. А адпраўніку адказаў, што згодны на інтэрв'ю — паглядзім, што будзе.
Калі нехта піша вам ад імя Еўрарадыё — заўжды верыфікуйце гэта праз наш афіцыйны мэйл [email protected] ці акаўнт @euroradio_minsk у тг. Туды ж можна паведаміць важную і цікавую інфармацыю.
І яшчэ адна дэталь. У сапраўдных паведамленнях ад нас вы не пабачыце Еўрарадыё ў двукоссях — мы так не пішам.