Airbus A330-200 "Белавіа" упершыню выканаў рэгулярны рэйс з Мінска ў Стамбул

Airbus A330-200 у аэрапорце Стамбула / @belavia_official
Airbus A330-200 упершыню выканаў рэгулярны рэйс, узляцеўшы з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і паспяхова прызямліўшыся ў Міжнародным аэрапорце Стамбула. На борце знаходзіліся 177 пасажыраў, якія высока ацанілі камфорт і зручнасці новага самалёта.
Па дадзеных авіяперавозчыка, эканамічны клас лайнера адрозніваецца павялічанай адлегласцю паміж шэрагамі сядзенняў, а ў бізнэс-класе пасажырам даступныя цалкам раскладныя гарызантальныя сядзенні. Дадатковай перавагай мадэлі A330-200 з’яўляецца яго далёкасць палёту — да 12 000 кіламетраў.
Наступны рэйс Airbus A330-200 запланаваны ўжо на заўтра, таксама па маршруце Мінск — Стамбул. У бліжэйшы час лайнер будзе выкарыстоўвацца і на іншых напрамках: Масква і Дубай ужо ўключаны ў палётную праграму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.