Адвакатку, якая абараняла студэнтаў у 2020-м, пазбавілі ліцэнзіі
Адвакацкая калегія / grodnoplustv.by, ілюстрацыйнае фота / Адвакацкая калегія / grodnoplustv.by
Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі яшчэ пяць адвакатаў, паведамляе прэс-служба ведамства. Рашэнне было прынятае 31 жніўня.
Яўгена Ляўковіча і Алену Халупку выключылі з адвакацкіх калегій, абвінаваціўшы ў "правінах, не сумяшчальных са званнем адваката". Сяргей Мядзведзеў, Ларыса Суслікава і Міхаіл Тарасюк засталіся без ліцэнзій, бо не прайшлі атэстацыю "з прычыны недастатковай кваліфікацыі".
Алена Халупка ў 2020 годзе выступала абаронцай мінімум на пяці судах па справах студэнтаў, якіх адлічвалі з ВНУ па палітычных матывах.
Пераслед адвакатаў па палітычных матывах працягваецца ўжо некалькі гадоў.