Адбылося чарговае падаражэнне цыгарэт
З 1 снежня рознічныя кошты на асобныя віды цыгарэт з фільтрам павялічыліся на 2,4-14,4%.
Болей за ўсё падаражэлі Camel Filters, Camel Orange, Camel Blue, Camel Silver — 13 500 рублёў за пачак. Кошт Monte Сarlo цяпер складае 8 700, Glamour — 12 000 рублёў. падаражанне таксама закранае Viceroy, Pall Mall, Winston, Lucky Strike, Kent, Vogue, West. Усе гэтыя цыгарэты вырабляюць у Беларусі.
Што да імпартных тытунёвых вырабаў, то вырасла цана на цыгарэты марак Dunhill, Camel, Lucky Strike, Kent.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя кошты на сваю прадукцыю. Папярэдні раз цыгарэты даражэлі ў пачатку лістапада — на 1-30%, нагадвае БЕЛТА.