Ад "спайсу" у Мінску памёр 24-гадовы хлопец
Здарэнне адбылося ў Першамайскім раёне горада.
Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, кампанія маладых людзей па інтэрнэце замовіла партыю так званых "марак" (прасякнутая псіхатропным рэчывам папера, якая выступае ў якасці гатовай да спажывання дозы). Спажылі іх усё чацвёра (у тым ліку і дзяўчына), кепска стала дваім. Адзін хлопец (супрацоўнік IT-кампаніі) быў шпіталізаваны на лячэнне ў Навінкі, а яго сябар памёр ад перадазіроўкі.
Праваахоўнікі праводзяць расследаванне.